28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Мядзведзеў усюды спіць?

21

Што шукаюць у інтэрнэце пра прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

Корреспондент.netразам з Яндекс.Украина прадаўжае распавядаць, з якімі словамі ў карыстальнікаў Інтэрнэту асацыююцца палітыкі.

Дзмітрый Мядзведзеў

Паводле дзвестак пошуку Яндэкса, за апошні месяц украінскія карыстальнікі задалі больш за 26 тысяч запытаў аб старшыні ўрада Расеі. За год пра яго спыталі амаль 3 мільёны разоў.

Часцей за ўсё людзей цікавіць рост, жонка, сын, дом, узрост і якім быў Мядзведзеў у маладосці. Мы ж выбралі найбольш цікавыя на наш погляд запыты.

Вось, з якімі словамі ўкраінцы шукалі інфармацыю пра Мядзведзева ў чэрвені:

"Танцы"

У 2011 годзе на відэахостынгу YouTube з'явіўся відэаролік, на якім тады яшчэ прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў на нейкім мерапрыемстве хвацкі танчыць пад песню Амерыкан-бой.

Паводле некаторых звестак, гэты запіс мог быць зраблены 1 красавіка, падчас сустрэчы з праектам Comedy club, аднаго з удзельнікаў якога таксама можна бачыць на відэа.

Пазней Мядзведзеў размясціў у сваім блогу на Twitter відэа, на якім ён танчыць пад песню American Boy групы Камбінацыя. "У сетцы з'явілася відэа, як я запальваў год таму на сустрэчы з курсам", - сказана ў допісе Мядзведзева.

"Заснуў на Алімпіядзе"

Прэм'ер-міністр Расеі, лідэр партыі "Адзіная Расея" Дзмітрый Мядзведзеў заснуў падчас цырымоніі адкрыцця Зімовых алімпійскіх гульняў у Сочы, такога меркавання прытрымліваюцца многія журналісты і блогеры, якія асвятлялі старт найважнейшай спартыўнай падзеі года.

Старшыня ўрада РФ знаходзіўся сярод ганаровых гасцей мерапрыемства. Падчас шоў тэлеаператары не раз спынялі камеры на Мядзведзеве. У адзін з такіх момантаў яны заспелі расейскага палітыка спячым. Кадры хутка разышліся ў сацыяльных сетках і выклікалі нямала іранічных каментароў.

"Сэлфі" / "У ліфце"

Як вядома, Мядзведзеў - актыўны карыстальнік сацыяльных сетак. Ён адзін з першых высокапастаўленых палітыкаў завёў блог у сетцы і і пачаў публікаваць у ім свае думкі і фота. Але да нядаўняга часу пераважалі ў ім выказванні палітыка і сціплыя фатаграфіі. Падпісанты ж доўгі час угаворвалі прэм'ера зрабіць самае папулярнае сэлфі ў ліфце. Дзмітрый Мядзведзеў не застаўся абыякавым да просьбаў сваіх чытачоў і ў чэрвені апублікаваў здымак з ліфта будынка ўрада РФ.

"На заяўкі падпісчыкаў, якіх цяпер 400.000. Дзякуй!" - пракаментаваў фота прэм'ер.

За некалькі гадзін гэты здымак даслоўна падарваў інтэрнэт, набраўшы блізу 90 тысяч лайкаў. А падпісанты, каментуючы здымак, пачалі звяртацца да Дзмітрыя Мядзведзева з новай просьбай - зрабіць супольны ліфта-лук з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

"У Крым"

31 сакавіка прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў прыбыў у Крым для абмеркавання пытанняў развіцця рэспублікі і горада Севастопаля. У нарадзе, прысвечанай гэтым пытанням, прынялі ўдзел віцэ-прэм'еры, федэральныя міністры і кіраўнікі профільных устаноў.

Пра намер наведаць Крым прэм'ер-міністр Расеі паведаміў раней падчас нарады з работнікамі культуры, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі рэспублікі.

 У той жа дзень МЗС Украіны перадало расейскаму боку ноту, у якой выказала катэгарычны пратэст у сувязі з прыездам прэм'ера Расеі.

"Знаходжанне афіцыйнай асобы замежнай дзяржавы на тэрыторыі Украіны без папярэдняга ўзгаднення з украінскім бокам з'яўляецца грубым парушэннем існых нормаў міждзяржаўных стасункаў і практыкі міжнароднага пратаколу", - адзначыў ён, дадаўшы, што надалей МЗС не будзе пакідаць без увагі адкрытыя правакацыйныя і антыўкраінскія крокі РФ.

"У Севастопаль" / "У Балаклаве"

У канцы траўня Мядзведзеў зноў прыехаў у Крым. Спачатку ён наведаў Севастопаль. Падчас візіту ён пагутарыў з кіраўніцтвам горада і падраздзяленнем міграцыйнай службы, якая займаецца выдачай пашпартоў грамадзянам Расейскай Федэрацыі.

Ужо ўвечары прэм'ер-міністр наважыў паглядзець Балаклаву. У сваім Твітэры і Фэйсбуку кіраўнік урада пакінуў пост "Балаклава - вельмі прыгожае месца" і фота.

 

За 10 гадзін фота і пост сабралі больш за 200 каментароў і амаль 30 тысяч лайкаў. Чытачы абмяркоўвалі як прыгажосць Балаклаўскай бухты, так і яе прыналежнасць - Расеі ці Ўкраіне.

Рэдка, але трапна

Існуюць таксама і так званыя "ўнікальныя запыты", якія былі зададзеныя ў пошук не больш за 1 раз. Аўтарскае напісанне іх захавана без рэдактуры:

"Мядзведзеў у інстаграме як нік"

"Чаму Мядзведзеў чмель"

"чаму Мядзведзеў супраць potusit"

"які рост Мядзведзева"

"якое прозвішча ў Мядзведзева"

"чаму Мядзведзеў усюды спіць"

"чаму Мядзведзеў гном"

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках