18 красавiка 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы баевікоў: У нас ёсць «Бук-М», два самалёты ўжо збілі (Відэа)

55

(абноўлена - 16:55) СБУ апублікавала перахоп перамоваў тэрарыстаў і афіцэраў ГРУ.

З запісу становіцца зразумела, якім чынам, калі і дзе зенітна-ракетны комплекс перасягнуў мяжу Расеі і Украіны. Устаноўка «Бук» была перададзеная баевікам афіцэрамі Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл РФ.

Першая размова адбылася 14 чэрвеня. «У нас ужо ёсць «Бук-М», нах..будзем збіваць», - кажа афіцэр ГРУ «намесніку міністра абароны ЛНР».

Як вынікае з наступнай размовы, якая адбылася паміж тэрарыстамі ўчора, ЗРК быў перапраўлены праз мяжу прыкладна ў гадзіну ночы 17 ліпеня, дастаўлены ў Данецк, а затым - у сяло Першамайскае. Баевікі выхваляюцца тым, што ўжо збілі два самалёты.

Таксама тэрарысты пацвердзілі абстрэл украінскай тэрыторыі з боку РФ. Гэта вынікае з яшчэ аднаго запісу перамоў - паміж намеснікам Ігара Гіркіна, афіцэрам Генштаба ГРУ Сяргеем Пятроўскім 1964 нараджэння і невядомым пакуль баевіком пад пазыўным «Боцман». Перахоп гутаркі, якая адбылася 17 ліпеня, быў зроблены і апублікаваны Службай бяспекі Украіны.

Сяргей Пятроўскі паведаміў, што знаходзіцца разам з падначаленымі яму байцамі ля памежнга пераходу «Марынаўка» і адбівае атаку ўкраінскіх вайскоўцаў. «Дзяўбуць «Градамі» ўвесь час, толькі цяпер перадышка. Самалёт мы цяпер бахнулі, «сушку», У нас жа «Бук-М» ёсць, атрымалі мы», - кажа ён.

Намеснік Гіркіна распавёў, што, акрамя ЗРК, у яго ёсць комплексы «Гваздзік» і «Град», праўда скарыстацца апошнім баевікі не могуць праз адсутнасць карэктоўшчыка.

«Цяпер чакаем, быццам бы Расея павінна з таго боку е...нуть па іх пазіцыях", - адзначае Сяргей Пятроўскі.

«Боінг-777» кампаніі Malaysia Airlines разбіўся ў чацвер вечарам у Данецкай вобласці Украіны недалёка ад мяжы з Расеяй. На борце самалёта знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках