23 красавiка 2024, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Пуцін выкарыстоўвае катастрофу «Боінга» для атакі на Украіну

13
Андрэй Іларыёнаў: Пуцін выкарыстоўвае катастрофу «Боінга» для атакі на Украіну

Прапагандысты РФ, якія яшчэ ўчора былі дэзарыентаваныя, сёння атрымалі выразны сігнал.

Былы дарадца Уладзіміра Пуціна ў каментары выданню gordonua.com адзначыў, што пасля катастрофы малайзійскага самалёта ў Данецкай вобласці Расея будзе рабіць больш жорсткай сваю пазіцыю ў канфлікце.

Андрэй Іларыёнаў мяркуе, што прэзідэнт Расеі даў дакладную ўстаноўку сваім СМІ на тое, што Украіна вінаватая ў катасрофе.

"Пуцін сваіх пазіцый здаваць не будзе, а гарантавана будзе іх рабіць больш жорсткімі. Учорашнія каментары гэта выразна паказалі. Ён яшчэ да загубы самалёта даў вельмі жорсткую ацэнку санкцыям, а што да самога тэрарыстычнага акту, ён наўпрост абвінаваціў у ім ўкраінскую бок. Тым самым ён паслаў вельмі магутны і значны сігнал ўсёй прапагандысцкай машыне, якая была ў першыя гадзіны дэзарыентаваная і адначасова апублікавала некалькі розных, у тым ліку узаемавыключальных версій. А Пуцін даў дакладную ўстаноўку, што вінаватая ў тым, што адбылося менавіта Украіна", - адзначыў Іларыёнаў.

"Пуцін не толькі не будзе ўспрымаць гэтую сітуацыю ў якасці фактару паслаблення, а наадварот, ён спрабуе раскруціць яе для прадмета новай атакі на Украіну," - дадаў былы дарадца Пуціна.

"Самая галоўная довадная база пра тое, што гэта зрабілі менавіта расейскія вайскоўцы ўчора, мяркуючы з усяго, з тэрыторыі Украіны з'ехала. Ва ўсякім выпадку, мы бачылі кадры як адная з машын "Бук" тэрмінова пакідае тэрыторыю Украіны і з'язджае ў Расею.Ці тая гэта машына, невядома, але дакладна вядома, што такая перадыслакацыя дакладна адбылася", - сказаў на заканчэнне Андрэй Іларыёнаў.

Экспэрт адзначыў, што калі ўкраінскаму боку атрымаецца давесці, што ракета была выпушчаная з тэрыторыі Расеі, то канфлікт можа выйсці на новы ўзровень.

"Мяркуючы з заяў украінскіх уладаў ствараецца ўражанне, што, пераканаўшыся ў тым, што тэрарысты не захоплівалі раней супрацьпаветраных сродкаў з украінскіх складоў, ва ўкраінскіх органах следства пераважае версія аб тым, што ракета была выпушчаная не з тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі, а з тэрыторыі Расеі. Калі ўкраінскім уладам атрымаецца гэта давесці, канфлікт можа выйсці на новы якасны ўзровень. На ўкраінскіх уладах цяпер ляжыць велізарная нагрузка і ключы ад гэтай гісторыі знаходзяцца ў вас", - рэзюмаваў Іларыёнаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках