20 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска абрынулася частка фасада будынка

2

У выніку быў разбіты прыпаркаваны побач аўтамабіль.

Пра здарэнне паведаміў чытач onliner.by Андрэй. Сёння а 8:45 ён прыпаркаваў сваё аўто ля будынка па адрасе Кірава, 25. Калі вярнуўся праз паўтары гадзіны, убачыў, што ў аўто разбітае шкло, усюды кавалкі тынкоўкі і бітай цэглы, а тэрыторыю вакол будынка абносяць стужкай.

- На шчасце, пацярпеў толькі аўтамабіль, - кажа Андрэй. - Будынак знаходзіцца ва ўласнасці Нацыянальнага мастацкага музея. Як распавёў мне супрацоўнік музея, абносілі стужкай месца надзвычайнага здарэння, будынак быў прызнаны аварыйным, бліжэйшым часам павінна пачацца рэканструкцыя. Вось толькі чамусьці на момант, калі я паркаваўся, ніякіх папераджальных знакаў ні каля будынка, ні на ім самім не было.

Са слоў намесніка генеральнага дырэктара музея ў будаўніцтве Леаніда Сідара, нічога страшнага ў тым, што адбылося няма. «Гэта стары будынак, проста ўпаў кавалачак тынкоўкі, - кажа ён. - Ледзяшы зімой пастаянна падаюць. Рэканструкцыя гэтага аб'екта пачнецца ўжо на наступным тыдні, ён будзе абнесены стужкай і, канечне ж, агароджаны».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках