20 красавiка 2024, Субота, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З былога палітвязня Малчанава здымаюць прэвентыўны нагляд

1
З былога палітвязня Малчанава здымаюць прэвентыўны нагляд

Учора адбыўся суд, які прыняў пастанову не прадаўжаць у дачыненні да Аляксандра Малчанава прэвентыўны нагляд.

Пра гэта былы палітвязень паведаміў у «Фэйсбуку».

«Такім чынам, пасля 13 ліпеня буду цалкам вольным, змагу выязджаць за межы горада і краіны», - напісаў Малчанаў.

Нагадаем, першы раз Аляксандра Малчанава затрымалі паводле крымінальнай справы за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яму было выстаўлена два абвінавачванні ў справе аб масавых беспарадках: ва ўдзеле ў іх, а таксама ў абразе падчас акцыі дзяржаўных сімвалаў. 2 сакавіка 2011 г ён быў асуджаны ў Фрунзенскім судзе Менску на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі №15 Магілёва, адкуль быў вызвалены 14 верасня 2011 на падставе памілавання Лукашэнкі ў ліку іншых палітычных зняволеных.

У лістападзе 2011 года ён быў арыштаваны другім разам у Барысаве і змешчаны пад варту ў ІЧУ. На гэты раз апазіцыянера абвінавацілі ў «крадзяжы металалому». 9 красавіка 2012 года асуджаны на 1 год 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Выйшаў на волю ў ліпені 2013 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках