Пуцін і Лукашэнка будуць размаўляць сам-насам
31- 2.07.2014, 10:43
- 21,942
Сёння ў Менск прыязджае прэзідэнт Расеі.
Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня возьме ўдзел у адкрыцці новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Чакаецца, што для ўдзелу ў цырымоніі ў Менск прыбудзе Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з экспазіцыямі залаў музея, пагутараць з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе прэс-служба беларускага правадыра.
У гэты ж дзень запланаваная двухбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць шырокі спектар тэм двухбаковых стасункаў, інтэграцыйную тэматыку, а таксама абмяняюцца думкамі аб найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, паведамляе прэс-служба.