25 красавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - «каларад» (Відэа)

166

Дыктатар выступаў у Палацы рэспублікі ў гальштуку колеру георгіеўскай стужкі.

Лукашэнка браў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Частку сваёй прамовы ён прачытаў на беларускай мове з паперкі, але асноўная частка выступу прагучала ўсё роўна па-расейску.

Імкненне ўсялякімі спосабамі ўхіліцца ад выплаты падаткаў - гэта свайго роду маральная здрада Радзіме, заявіў дыктатар.

"Яшчэ старажытныя рымляне разважалі: грамадзянін - гэта перш за ўсё той, хто плаціць падаткі. Той, хто ўтрымлівае дзяржаву. Той, хто частку сваёй працы добраахвотна аддае на агульную справу", - сказаў Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што выплата падаткаў - гэта абавязак, які шмат хто разглядае, як павіннасць, ад якой хочацца ўсялякімі спосабамі пазбавіцца.

"Але ж падаткі - гэта не толькі эканамічная катэгорыя, гэта катэгорыя палітычная і, калі хочаце, маральная. Гэта канкрэтны ўнёсак грамадзяніна ў будаўніцтва нашага агульнага дома - Беларусі. У яе спакой і бяспеку, у адукацыю, у здароўе нацыі, у камфорт і прыгажосць нашых гарадоў і вёсак. І імкненне ўсялякімі спосабамі ўхіліцца ад гэтага ўнёску - гэта свайго роду маральная здрада Радзіме. Гэта непрыстойна ў дачыненні да тых, хто сумленна жыве і працуе".

На думку дыктатара, у нейкім сэнсе гэта і здрада ў дачыненні да тых, хто шмат гадоў таму не шкадаваў для Радзімы жыцця, якое ў сто разоў больш каштоўнае, чым усялякія грошы.

Напісаць каментар 166

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках