23 красавiка 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст ІП: Рэгіёны страйкавалі, Менск працаваў

26
Пратэст ІП: Рэгіёны страйкавалі, Менск працаваў

У сераду большасць прадпрымальнікаў, якія абвясцілі забастоўку 1 ліпеня, зноў не выйшлі на працу.

Павільёны і намёты на рэчавых рынках Магілёва, Гародні, Віцебска, Оршы і іншых гарадоў зачыненыя.

Паводле паведамлення «Радыё Свабода» ў Магілёве колькасць прадаўцоў на рынках трохі павялічылася ў параўнанні з аўторкам. Менскія прадпрымальнікі не страйкуюць, усе сталічныя рынкі працуюць. Чаму няма адзінства, салідарнасці ў дробных прадпрымальнікаў і куды ім рухацца далей?

Прадпрымальнік з Гародні Юрый Жыватоўскі другі дзень не выходзіць на працу. Кажа, што за два дні ўжо большасць гандлёвых кропак на рэчавых рынках зачыніліся. Што будзе далей? Тое ж, што і ў мінулым годзе, выказаў здагадку Жыватоўскі:

«Рэгіёны выйшлі з пратэстам, Менск працаваў, за выключэннем двух рынкаў. Але праз тыдзень усе выйшлі на працу, пасварыўшыся паміж сабой. Тое ж будзе і цяпер. Адзінства няма. І не таму, што людзі дрэнныя. А таму, што лідэры не могуць паміж сабой дамовіцца. А гэта дрэнна ў дачыненні да людзей. Многія не разумеюць, што адбываецца. Людзям патрэбныя лідэры, якія б іх вялі кудысьці. Хоць у лідэраў, магчыма, свая тактыка і стратэгія: мы як бы ні да чаго не заклікаем».

Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў«Перспектыва» Анатоль Шумчанка запэўніваў учора журналістаў, што гэты страйк стыхійны, яго ніхто не арганізоўваў - маўляў, некаторыя прадпрымальнікі самі наважылі не працаваць.

Цяпер самі прадпрымальнікі вырашаюць, куды ісці далей. Адна з лідэраў віцебскіх прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч распавяла, што 3 ліпеня яны будуць вырашаць на сходзе, што рабіць.

Гарадзенскі прадпрымальнік Юрый Жыватоўскі кажа:

«На форуме прадпрымальнікаў я прапаноўваў: больш выйгрышна, стратэгічна правільна было б сказаць, што мы пакуль працуем, але патрабуем стварэння рабочай групы з урадам і адміністрацыяй прэзідэнта. І працаваць разам паводле заканадаўства і выпраўлення, скажам так, тых «вушакоў», якія могуць прывесці ў будучыні да агульнага страйку ўжо ва ўсёй краіне».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках