28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус з беларускімі дзецьмі трапіў у аварыю ў Балгарыі

17

Інцыдэнт адбыўся ўчора на трасе Варна-Русэ недалёка ад вёскі Бызын а 6:30 раніцы паводле мясцовага часу.

Як паведамляе прэс-служба МУС Балгарыі, дзеці не пацярпелі. Балгарскі кіроўца быў дастаўлены ў лякарню для медыцынскага абследавання.

Мясцовыя СМІ ўдакладняюць, што аўтобус рухаўся на невялікай хуткасці і з'ехаў у кювет. Паводле папярэдняй інфармацыі, у 48-гадовага кіроўцы здарыўся інсульт і ён вывернуў стырно аўтобуса направа, пасля чаго аўтобус скаціўся ў кювет. Дзверы былі заблакаваныя і дзяцей давялося эвакуяваць праз багажнае аддзяленне і дзверы кіроўцы. Эвакуацыя доўжылася 20 хвілін. Дзеці перапалохаліся, але абышліся толькі лёгкімі ўдарамі.

На месцы аварыі працавалі тры машыны хуткай дапамогі, пажарная каманда і каманда грамадзянскай абароны.

Да прыбыцця запаснога аўтобуса, дзеці былі размешчаныя ў прыдарожнай карчме, дзе пераночылі і адправіліся дадому сёння раніцай. Беларуская група (56 дзяцей) вярталася з адпачынку ў горадзе Кітэне.

Фото: ruse-news.com
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках