23 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BMW збіў два дрэвы і святлафор у цэнтры Менска

7

Аварыя адбылася сёння а 04:30 на вуліцы Казлова.

Пра гэта паведамляе onliner.by са спасылкай на відавочцаў.

Аўтамабіль рэзнуўся ў два дрэвы і святлафор. «Самаход можна ідэнтыфікаваць толькі праз заднюю частку. Адно дрэва ў папярочніку каля сантыметраў 80 надламанае, святлафор ды другое дрэва вырваныя проста з коранем», - паведамляе сведка.

На месца выязджала «хуткая». Крыху пазней у прэс-службе Менскай ДАІ паведамілі, што абышлося без сур'ёзна пацярпелых.

«Што да пасажыраў - то візуальна ўсе ў добрым здароўі, хтосьці трымаецца за руку, хтосьці за галаву, але ўсе жывыя і здаровыя. Уся дарога частка засеяная абломкамі, прыехала ДАІ і аператыўна абгарадзіла месца конусамі і паклікала мяне ў сведкі. Ідзе дробны дождж, ніякіх слядоў гамавання няма, самаход адразу за прыпынкам ўдарыўся ў першае дрэва, а потым ужо ў другое і святлафор», - піша сведка ДТЗ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках