24 красавiка 2024, Серада, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцябчук зваліўся з шостага паверху і застаўся жывым

2

Мужчына дастаўлены ў шпіталь.

20 ліпеня ўвечары на «101» ад дзяжурнай медсястры станцыі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі паступіў званок аб тым, што патрэбная дапамога ў зняцці чалавека з брыля крамы Віцебску на вуліцы Смаленскай, паведамляе прэс-служба МНС.

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС было ўстаноўлена, што на даху крамы, прыбудаванай да панэлькі, на ўзроўні другога паверха знаходзіцца чалавек. Мужчына 1969 нараджэння, беспрацоўны, выпаў з акна сваёй кватэры з 6 паверху.

Падраздзяленнямі МНС пры дапамозе медыцынскіх насілак, выратавальных вяровак і трохкаленнай лесвіцы пацярпелы зняты з даху, перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і з пераломамі і чэрапна-мазгавой траўмай дастаўлены ў шпіталь.

Фота: МНС

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках