24 красавiка 2024, Серада, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сакратарыят Папы Рымскага: Цяпер у Беларусі як за часамі Сталіна

1
Сакратарыят Папы Рымскага: Цяпер у Беларусі як за часамі Сталіна

Беларускі каталік, якога пераследуюць улады, наведаў Ватыкан.

Каталіцкі вернік, заснавальнік прытулку для бяздомных у Аляксандраўцы Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці Аляксей Шчадроў наведаў Ватыкан. Па прыездзе ў Рым яго сустрэлі браты Ордэна місіянераў Міласэрнасці маці Тэрэзы з Калькуты. Шчодроў патлумачыў сітуацыю місіянерам, паказаў дакументы. На наступны дзень разам з айцом генералам Себасцьянам яны пайшлі да сакратара Папы Рымскага. Заснавальнік прытулку спадзяецца на дапамогу Ватыкана ў яго спробах зарэгістраваць у Беларусі прытулак як суполку братоў-місіянераў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сакратар Папы, са слоў Шчадрова, задаваў шмат пытанняў, цікавіўся праблемамі, цяжкасцямі, між іншым ён выказаў здзіўленне, чаму ўлады баяцца зарэгістраваць сацыяльную ўстанову, нават кінуў рэпліку, што, маўляў, у Беларусі дагэтуль усё, як за часамі Сталіна. Шчадроў перадаў дакументы і статут прытулку сакратару Папы Рымскага, той абяцаў узяць гэтую справу на кантроль.

У чэрвені 2013 УУС Шчучынскага раёна распачало крымінальную справу ў дачыненні да Аляксея Шчадрова, які арганізаваў у выкупленых вясковых дамах у Аляксандраўцы прытулак для бяздомных і нямоглых. Яго абвінавацілі паводле арт.193.1 Крымінальнага кодэкса ў тым, што ён арганізаваў дзейнасць "незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы яе функцыянавання без рэгістрацыі». У мясцовых СМІ Шчадрова і тых, хто жыве ў ягоным прытулку, называюць сектантамі. Праз некалькі месяцаў заснавальнік прытулку з дапамогай праваабарончых арганізацый зарэгістраваў прыватную сацыяльную ўстанову «Павер у сябе». Крымінальная справа супраць яго была спыненая.

Цяпер у прытулку жыве 10 чалавек. Пяцёра з іх хворыя, «ляжачыя». Астатнія пяцёра дапамагаюць рамантаваць касцёл.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках