20 красавiка 2024, Субота, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сына бабруйскага блогера прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта

8
Сына бабруйскага блогера прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта

Аляксей Жалноў прызнаны вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Сын вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова прыгавораны да трох гадоў абмежавання волі і 50 млн штрафу ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды, піша БелаПАН.

Алег Жалноў цягам некалькіх гадоў судзіцца з міліцыяй Бабруйска, абвінавачваючы некаторых яе супрацоўнікаў у супрацьзаконных дзеяннях і карупцыі. У сваю чаргу мясцовыя праваахоўнікі распачынаюць у дачыненні да блогера ўсё новыя справы, пераважна паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Канфлікт, які стаў прадметам судовага разбору паміж блогерам і супрацоўнікамі бабруйскай ДАІ адбыўся 4 верасня 2013 года ў будынка Дзяржаўтаінспекцыі. Жалноў з сынам заўважылі, што аўтамабіль ДАІ стаіць на ходніках, чым парушае ПДР. Пра гэта яны заявілі супрацоўнікам міліцыі. Аднак тыя сцвярджалі, што аўтамабіль знаходзіцца не на ходніках, а на прылеглай тэрыторыі. Падчас канфлікту Жалноў і ягоны сын з ужываннем сілы былі затрыманыя.

Пасля супрацоўнік ДАІ Аляксандр Бутоўскі абвінаваціў Аляксея Жалнова ў нанясенні ўдару па твары, праз што той атрымаў страсенне мозгу, сказаў Алег Жалноў. Ён таксама адзначае, што ў паказаннях сведкаў на судзе было шмат несупадзенняў, а на відэа, на якім быў зняты канфлікт, не відаць, каб яго сын біў каго-небудзь.

«Суддзя Юлія Беразюк ў прысудзе ад 18 лiпеня паказала, што пярэчанні пацярпелага аб неадпаведнасці паказанняў сведак відэазапісам, даследаваным у судзе, гэта спосаб сысці ад крымінальнай адказнасці. Сэнс такі, што відэазапісы - гэта глупства, галоўнае, што сведкі - супрацоўнікі ДАІ - даюць аднолькавыя сведчанні, хоць нічога аднолькавага ў іх няма, за выключэннем таго, што яны нібыта бачылі кроў на твары ў Бутоўскага. А на відэазапісе бачна, што ніякай крыві і пашкоджанняў у яго на твары няма», - сказаў Алег Жалноў.

Аляксей Жалноў сваю віну не прызнаў, і цяпер у сям'і развязваецца пытанне аб абскарджанні прысуду.

Разам з тым Алег Жалноў упэўнены, што справа ягонага сына, як і справа паводле таго ж артыкула «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», распачатая ў дачыненні да ягонай жонкі, з'яўляецца пераследам блогера за барацьбу з карупцыяй у органах міліцыі і пракуратуры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках