25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Уладзівастока пракаціла мужа на капоце і пратараніла Lexus (Відэа)

14

Пацешнае ДТЗ адбылося ва Уладзівастоку.

Малалітражка Toyota Vitz пратараніла Lexus праз тое, што бачнасць жанчыне за рулём абмяжоўваў яе муж, які вісеў на капоце. Пасажыр люксовой іншамаркі здымаў паездку на відэа, і за імгненне да ДТЗ кіроўца распачаў манеўр, каб можна было лепш разгледзець мужчыну.

Як паведамляе «Востокмедиа», надзвычайнае здарэнне адбылося на праспекце Стагоддзя ля дома N50.

Паводле звестак агенцтва, 28-гадовая жанчына пасварылася са сваім мужам. Мужчына ў парыве злосці заскочыў на капот машыны, а кіроўца, спалохаўшыся за сябе і за дзіцё, што знаходзілася ў салоне аўто, націснула на газ.

Яна пракаціла мужа на капоце ад вуліцы Каплунова да праспекта Стагоддзя. З нейкага моманту паездку пачаў здымаць пасажыр, які ехаў у спадарожным напрамку «Лексуса». А кіроўца іншамаркі пачаў манеўраваць, каб той мог лепей зняць унікальную паездку. Скончылася ўсё заканамерна - сутыкненнем.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках