Для «Цал Дзір Біе» закупляюць камеры сачэння на $ 100 тысяч
18- 22.07.2014, 7:57
- 20,997
«Танная» рэзідэнцыя Лукашэнкі каштуе ўсё больш.
Толькі на пастаўку камер сачэння ў «Цал Дзір Біе» выдаткуюць $ 100 тысяч.
Як стала вядома сайту charter97.org, Менгарвыканкам абвясціў таргі паводле спрошчанай схемы для выбару пастаніка абсталявання відэаназірання і сувязі для аб'екта будаўніцтва «Адміністрацыйны будынак на тэрыторыі ў межах вуліца Арлоўская - праспект Пераможцаў - рака Свіслач», дзе размяшчаецца новая рэзідэнцыя дыктатара. Вартасць заяўкі 1 мільярд рублёў - амаль 100 тысяч даляраў. Крыніца фінансавання - мясцовы бюджэт.
Варта адзначыць, што раней Менгарвыканкам некалькі разоў абвяшчаў тэндэр на куплю залатога посуду для «Цал Дзір Біе».