25 красавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За няпройдзены тэхагляд давядзецца заплаціць 750 тысяч штрафу

26
За няпройдзены тэхагляд давядзецца заплаціць 750 тысяч штрафу

А за перавышэнне хуткасці, знятае камерай, штраф будзе меншы за той, што выпіша даішнік.

Новыя штрафы прапісаныя ў законе «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы РБ у пытаннях забеспячэння бяспекі дарожнага руху». Дакумент пачне працаваць з 27 ліпеня, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

1. Цяпер у законе прапісаны штраф за парушэнне паркоўкі, якое знялі на камеру. Як і ў выпадку з перавышэннем хуткасці, «ліст шчасця» прыйдзе на адрас ўласніка аўтамабіля, а штраф складзе 150 тысяч рублёў. Паўторнасць не прадугледжаная. Але як будзе працаваць фотафіксацыя пакуль не вядома.

2. Штрафы за перавышэнне хуткасці, калі яно было знятае радарам, будуць адрознівацца ад тых, якія выпісвае супрацоўнік ДАІ. Такім чынам, калі перавышэнне зафіксавала аўтаматычная камера, штрафы такія:

- Ад 10 да 20 км/г - 75 тысяч рублёў (для параўнання: калі спыніў інспектар - ад папярэджання да 150 тысяч);

- Ад 20 да 30 км/г - 300 тысяч рублёў (калі спыніў інспектар - 150 - 450 тысяч);

- Ад 30 да 40 км/г - 600 тысяч рублёў (калі спыніў інспектар - 450 тысяч - 1,5 мільёна);

- Звыш 40 км/г - 900 тысяч рублёў (калі спыніў інспектар - 450 тысяч - 1,5 мільёна).

Нарэшце ў законе выразна прапісалі, што ў выпадку «трапляння» на аўтаматычную камеру паўторнасць не ўлічваецца. Напрыклад, калі кіроўца трапіўся за перавышэнне звыш 20 км/г на аўтаматычную камеру, а на працягу года яго за такое ж парушэнне спыніў інспектар, пра паўторнасць гаворкі не ідзе. Але калі абодва разы такое парушэнне зафіксавана інспектарамі, гаворка ідзе пра паўторнасць, і могуць пазбавіць правоў.

3. З'явіліся штрафы за «пагоню». Не спыніўся па патрабаванні інспектара - штраф ад 300 000 да 1 200 000 рублёў. Не выканаў неаднаразовыя патрабаванні аб прыпынку - штраф ад 450 000 да 1 500 000 рублёў ці пазбаўленне права на кіраванне аўтамабілем да 6 месяцаў. Калі пачаўся пераслед - штраф ад 750 000 да 3000000 рублёў з магчымым пазбаўленнем права на кіраванне да двух гадоў. Нагадаем, цяпер ігнараванне патрабаванняў ДАІ пагражае штрафам да 3 мільёнаў.

4. Павялічаны штраф за няпройдзены тэхагляд і ўведзеная паўторнасць. Мабыць, гэта адно з самых непрыемных новаўвядзенняў. Цяпер штраф - ад папярэджання да 300 тысяч рублёў. Як правіла, даішнікі выпісваюць 75 тысяч. З нядзелі штраф вырасце да 150 - 450 тысяч рублёў, а калі зловяць паўторна,давядзецца заплаціць 300 - 750 тысяч. Натуральна, ні пра якія папярэджанні гаворкі не ідзе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках