19 красавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўкраінскіх вайскоўцах упершыню адкрылі агонь з мора

13

Украінскія сілавікі зазналі абстрэл каля населеных пунктаў Вясёлая Гара, Камышнае, Каменка і Новаазоўск.

Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» ў аўторак, 22 ліпеня.

Ён таксама адзначыў, што сепаратысты далей абстрэльваць сілы антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) каля населеных пунктаў Вясёлая Гара і Камышнае, а таксама на тэрыторыі аэрапорта ў Луганску. «Сілавікі зазналі напад таксама каля населенага пункта Каменка Данецкай вобласці, блок-пост сіл АТА быў атакаваны з дапамогай мікрааўтобуса з выбухоўкай, магчыма за стырном аўтамабіля сядзеў смяротнік», - дадаў Тымчук.

Акрамя таго, па ўкраінскіх вайскоўцах упершыню адкрылі агонь з мора - быў абстраляны блокпост каля населенага пункта Новаазоўск Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках