19 красавiка 2024, Пятніца, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы падзення «Боінга» працавалі вайскоўцы з РФ

14
На месцы падзення «Боінга» працавалі вайскоўцы з РФ

Вайсковыя экспэрты суседняй дзяржавы маскаваліся пад мясцовых грамадзян.

На месцы падзення збітага тэрарыстамі пасажырскага самалёта Boeing-777 ў Данецкай вобласці цягам чатырох дзён працавалі спецыялісты і вайскоўцы з Расеі. Пра гэта ў эфіры 5 канала паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Генадзь Зубко, піша Цензор.нет.

"Целы загінулых пасажыраў і экіпажа ляжалі пасярод поля ў спёку, аднак ратавальнікі не маглі іх вывезці, бо на месцы аварыі пад выглядам цывільных асоб працавалі экспэрты з РФ", - адзначыў ён.

"4 дні пад такой высокай тэмпературай гнілі целы, не было магчымасці вывозіць, мы разумелі, што ў гэты час працуе нехта іншы. І цяпер у нас ёсць пацвярджэнне, што пад выглядам цывільных асоб там былі вайскоўцы і расейскія экспэрты, якія аналізавалі і думалі пра што можна гаварыць", - заявіў Зубко.

Нагадаем, раней Нямеччына, Францыя і Вялікабрытанія заявілі, што калі Расея не паўплывае на тэрарыстаў да 22 ліпеня, каб тыя забяспечылі доступ следчых да збітага Boeing-777, Еўразвяз для Масквы "вызначыць наступствы".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках