29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ўхваліла указ аб трэцяй хвалі частковай мабілізацыі

8
Рада ўхваліла указ аб трэцяй хвалі частковай мабілізацыі

За адпаведную пастанову прагаласавалі 232 народныя дэпутаты.

Народныя дэпутаты падтрымалі законапраект №4320а "Аб зацвярджэнні ўказа Прэзідэнта Украіны "Аб частковай мабілізацыі". За адпаведную пастанову прагаласавалі 232 нардэпы.

Ва ўказе Прэзідэнта, зацверджаным парламентам, даручаецца "абвясціць і правесці частковую мабілізацыю", піша РБК.

Мабілізацыя праводзіцца сярод вайсковабавязаных і рэзервістаў на цягам 45 дзён з дня ўваходжання ў дзеянне гэтага ўказа на тэрыторыі Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Жытомірскай, Закарпацкай, Запарожскай, Івана-Франкоўскай, Кіеўскай, Кіраваградскай, Луганскай, Львоўскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Палтаўскай , Ровенскай, Сумскай, Цярнопальскай, Харкаўскай, Херсонскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Чарнавіцкай, Чарнігаўскай абласцей і г.Кіева.

Ва ўказе даручаецца мясцовым органам выканаўчай улады з удзелам органаў мясцовага самакіравання і з прыцягненнем прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый усіх формаў уласнасці арганізаваць і забяспечыць мабілізацыю ва ўстаноўленым парадку.

"Міністэрству абароны Украіны, Міністэрству ўнутраных спраў Украіны, Службе бяспекі Украіны, Адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны забяспечыць інфармаванне сямейнікаў вайскоўцаў і работнікаў вайсковых фармаванняў, праваахоўных органаў Украіны, якія выконваюць задачы ў раёне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях, у пытаннях праходжання імі службы, прыняць меры для прадухілення выдавання інфармацыі з абмежаваным доступам", - гаворыцца ва ўказе.

У сваю чаргу Кабінет міністраў Украіны павінен забяспечыць фінансаванне і прыняць у межах паўнамоцтваў іншыя мерапрыемствы, звязаныя з абвяшчэннем і правядзеннем частковай мабілізацыі.

Указ уваходзіць у дзеянне пасля яго зацвярджэння ВР.

Акрамя таго, сёння на пасяджэнні Рада заклікала міжнародную супольнасць прызнаць ДНР і ЛНР тэрарыстычнымі арганізацыямі, аб'яднацца супраць тэрарызму, што падтрымліваецца РФ, а таксама прызнала дачыненне Расеі да катастрофы малайзійскага лайнера.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках