19 красавiка 2024, Пятніца, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран аб продажы «Містралей» Расеі: Гэта неймаверна

13
Дэвід Кэмеран аб продажы «Містралей» Расеі: Гэта неймаверна

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі публічна асудзіў пастанову Францыі часткова выканаць кантракт з РФ аб пастаўках гелікоптэраносца «Містраль».

Са слоў Дэвіда Кэмерана, выкананне гэтай замовы было б немагчыма для яго краіны пасля таго, як над тэрыторыяй Украіны быў збіты малазійскі самалёт.

«Шчыра кажучы, у нашай краіне было б немагчыма выканаць кантракт, падобны да того, што ёсць у французаў», - сказаў Кэмеран, якога цытуюць міжнародныя СМІ.

«Аднак мы павінны далей ціснуць разам з усімі нашымі партнёрамі, каб паказаць, што мы не можам далей працаваць у звычайным рэжыме з краінай, якая дзейнічае такім чынам», - адзначыў брытанскі прэм'ер.

Сёння стала вядома аб тым, што Францыя мае намер выканаць свае абавязанні што да будаўніцтва першага вайсковага карабля тыпу «Містраль» для Расеі. З заявай такога зместу выступіў Франсуа Аланд. Са слоў французскага лідэра, у адваротным выпадку штрафныя санкцыі склалі б 1,1 мільярда еўра.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках