18 красавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: ЕЗ павінен адмовіцца ад палітыкі «містралізацыі»

7
Даля Грыбаўскайтэ: ЕЗ павінен адмовіцца ад палітыкі «містралізацыі»

Прамаруджванне з прыняццем больш строгіх захадаў у дачыненні да Расеі можа толькі заахвоціць агрэсію.

Пра гэта заявіла прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ, адзначыўшы, што Еўрапейскі звяз абавязаны змяніць сваю пазіцыю ў дачыненні да Масквы, піша ru.DELFI.lt.

"Пакуль мы бачым містралізацыю еўрапейскай палітыкі, (...) калі вартасці і бяспека парушаюцца дзеля прыбытку", - заявіла прэзідэнтка ў апублікаваным у аўторак інтэрв'ю нацыянальнаму транслятару радыёстанцыі, маючы на ўвазе продаж Францыяй Расеі вайсковых караблёў Mistral за больш чым 1 мільярд еўраў.

"Калі дзяржавы Еўропы і надалей будуць паводзіцца гэтак жа нерашуча, як цяпер, то гэта можна будзе называць шчырым заклікам да агрэсара быць яшчэ больш агрэсіўным ды ісці далей. Як у трыццатыя гады мінулага стагоддзя не быў спынены нацызм, так цяпер мы бачым агрэсіўны вялікарасейскі шавінізм, вынікам якога стала атака на цывільныя самалёты", - зазначыла прэзідэнтка.

Інтэрв'ю кіраўніцы Літоўскай дзяржавы было апублікаванае перад сустрэчай міністраў замежных спраў ЕЗ, удзельнікі якой мерацца дамовіцца, ці ўжываць да Расеі новыя санкцыі ў сувязі з яе дапамогай прарасейскім сэпаратыстам, якіх Украіна і Захад абвінавачваюць у тым, што яны збілі пасажырскі самалёт.

Сёння стала вядома аб тым, што Францыя мерыцца выканаць свае абавязкі наконт будаўніцтва першага вайсковага карабля тыпу "Містраль" для Расеі. З заявай такога зместу выступіў Франсуа Аланд. Са слоў французскага лідэра, у адваротным выпадку штрафныя санкцыі склалі б 1,1 мільярда еўраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках