25 красавiка 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць украінцаў уважаюць за вайну стасункі з Расеяй

7
Большасць украінцаў уважаюць за вайну стасункі з Расеяй

Больш за палову рэспандэнтаў мяркуюць, што за ўзброеным супрацьстаяннем на Усходзе Украіны стаяць расейскія спецслужбы.

Цяперашнія стасункі Украіны з Расеяй 57% украінцаў уважаюць за вайну.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання Сацыялагічнай групы «Рэйтынг», паведамляе Цензор.нет.

Кожны пяты (19%) сярод апытаных назваў гэтую сітуацыю палітычным канфліктам, 8% - часовым непаразуменнем, 6% - эканамічным канфліктам, 1% - іншае, 9% - не вызначыліся паводле гэтага пытання.

Пры гэтым пераважна як вайну ацэньваюць сённяшнія стасункі дзвюх дзяржаў ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Данбаса і Харкаўскай вобласці - у гэтых рэгіёнах стан стасункаў, хутчэй, уважаюць за палітычны канфлікт.

Больш за палову рэспандэнтаў (58%) мяркуюць, што за ўзброеным супрацьстаяннем на Усходзе Украіны стаяць расейскія спецслужбы, а палова (49%) мяркуюць, што да гэтага мае дачыненне асяроддзе былога Прэзідэнта Віктара Януковіча.

Яшчэ чвэрць ускладаюць адказнасць на Партыю рэгіёнаў (28%) і на мясцовых алігархаў (24%), кожны пяты (18%) мяркуе, што за гэтым стаяць мясцовыя жыхары, незадаволеныя палітыкай новай улады, 15% - радыкальныя нацыяналістычныя арганізацыі, 11% - заходнія спецслужбы, 6% - украінскія спецслужбы, іншы варыянт - 4%, не вызначыліся з адказам - 11%.

У параўнанні з апытаннем, праведзеным у красавіку гэтага года, зменшылася колькасць тых, хто ўважае датычнымі да супрацьстаяння на Усходзе мясцовых жыхароў, незадаволеных палітыкай новай улады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках