29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны завяло справу супраць Шайгу і Малафеева

19
МУС Украіны завяло справу супраць Шайгу і Малафеева

Міністра абароны РФ і алігарха абвінавачваюць у дапамозе тэрарыстам.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава, апублікаванага на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Садзейнічанне бандытам караецца! Да д'ябла далікатнасць. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі - арганізатары вайсковай дапамогі бандытам, спонсары тэрарыстаў ва Украіне - злачынцы. Гэты факт мае намер даказаць следства. Ніякай далікатнасці - толькі воля ўкраінскага народа, незваротная адплата і закон!

Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Украіны распачало крымінальную справу ў дачыненні да грамадзян Расейскай Федэрацыі Шайгу С.К. і Малафеева К.В. паводле прыкметах учынення крымінальнага правапарушэння. Прадугледжанага ч. 3, 5 арт. 27, ч.5 арт. 260 Крымінальнага Кодэкса Украіны. Інфармацыя пра ўзбуджэнне крымінальнай справы занесеная ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў № 12014000000000290», - піша Арсен Авакаў.

Ён падкрэсліў, што ў выніку праверкі, праведзенай УБАЗ МВДУ, устаноўлена, што ў перыяд з сакавіка 2014 г і да зараз пры падтрымцы службовых асоб Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі, якое ўзначальвае Шайгу С.К., сфармаваныя незаконныя ўзброеныя групоўкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Незаконныя ўзброеныя фармаванні, якія знаходзяцца пад камандаваннем грамадзян РФ, учыняюць сістэмныя разбойныя напады на органы дзяржаўнай улады, падраздзяленні Узброеных сіл і Нацыянальнай гвардыі Украіны, прадпрыемствы, арганізацыі, што прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр, разбурэнняў і іншых цяжкіх наступстваў.

«Следствам устаноўлена, што да ўчынення гэтых дзеянняў могуць быць датычныя асобы:

Шайгу Сяргей Кужугетавіч, 1955 г. н, грамадзянін РФ, міністр абароны РФ, які арганізаваў удзел неўстаноўленых асоб у незаконных узброеных фарміраваннях на тэрыторыі Украіны, супрацьпраўная дзейнасць якіх прывяла да гібелі людзей і іншых цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 27, ч . 5 арт. 260 КК Украіны)», - піша міністр.

Малафееў Канстанцін Валер'евіч, 1974 г.н., грамадзянін РФ, прадпрымальнік, які падазраецца ў дапамаганні (фінансаванні) удзелу неўстаноўленых асобаў у незаконных узброеных фарміраваннях на тэрыторыі Украіны, супрацьпраўная дзейнасць якіх прывяла да гібелі людзей і іншых цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 27, ч. 5 арт. 260 КК Украіны), гаворыцца ў паведамленні.

«Цяпер Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Украіны прымае меры, прадугледжаныя Украінскім заканадаўствам, для прыцягнення грамадзян Шайгу С.Г. і Малафеева К.В. да ўдзелу ў следчых дзеяннях.

У выпадку няяўкі названых асоб, следства будзе вымушанае прыняць меры для прымусовага прыводу на месца выкліку. Далей ў дачыненні да згаданых асобаў судом можа быць абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, а самі яны абвешчаныя ў вышук», - адзначыў Арсен Авакаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках