20 красавiка 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі гарвыканкам забараніў 40 пікетаў

10
Гомельскі гарвыканкам забараніў 40 пікетаў

Гарвыканкам не даў дазволу на правядзенне ў абласным цэнтры 40 пікетаў, якія актывісты планавалі на 27 ліпеня.

Мясцовыя праваабаронцы і актывісты палітычных партый і дэмакратычных арганізацый падалі заяўкі на правядзенне ў Гомелі 27 ліпеня 40 пікетаў з мэтай нагадаць грамадскасці пра прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Раней 27 ліпеня ў Беларусі адзначалі Дзень незалежнасці.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка, гарвыканкам матываваў адмову тым, што заяўнікі не выканалі патрабаванні пастановы «Аб масавых мерапрыемствах», згодна з якой арганізатар мерапрыемства павінен папярэдне заключыць дамовы з хуткай дапамогай і камунальнымі службамі і аплаціць іх паслугі. У адмове чыноўнікі таксама спаслаліся на тое, што заяўнікі планавалі правесці мерапрыемствы ў найбольш людных месцах абласнога цэнтра. А паводле пастановы гарвыканкама пікеты і мітынгі можна праводзіць толькі на двух пляцоўках, значна аддаленых ад цэнтра горада.

Спробы актывістаў заключыць платныя дамовы з хуткай дапамогай і камунальнымі службамі не ўвянчаліся поспехам: медыкі адказваюць, што не хапае машын, а камунальныя службы спасылаюцца на недахоп работнікаў.

Са слоў Судаленкі, у Гомелі ўжо 10 гадоў дзейнічае фактычнае табу на любога роду акцыі, якія праводзяцца грамадзянскай супольнасцю без удзелу улады. «Пагаршае сітуацыю тое, што гэтая антыканстытуцыйная забарона падтрымліваецца судамі розных інстанцый, вось чыноўнікі і не спяшаюцца ісці насустрач канстытуцыйным правам і свабодам грамадзян. Мы дамагліся, што нават на міжнародным узроўні ў Камітэце правоў чалавека абмяркоўвалася пытанне пра забарону масавых мерапрыемстваў у Гомелі. Згодна з іх пастановаю ўлада павінна змяніць закон і не дапускаць падобных парушэнняў у будучыні, але нашы чыноўнікі пакуль ігнаруюць пастановы міжнароднай супольнасці. У краіне няма механізмаў, здольных прымусіць чыноўніка выконваць правы і свабоды грамадзян», - сказаў праваабаронца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках