29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ЗША: Тэрарысты збілі «Боінг» памылкова

46
Выведка ЗША: Тэрарысты збілі «Боінг» памылкова

«Боінг» быў збіты прарасейскімі сэпаратыстамі памылкова.

Гэтыя заявы прагучалі на брыфінгу ў Вашынгтоне, які высокапастаўленыя прадстаўнікі выведных службаў ЗША правялі на ўмовах ананімнасці, перадае BBC.

У якасці адной са створаных Расеяй перадумоў катастрофы самалёта яны назвалі навучанне сэпаратыстаў таму, як карыстацца сучаснымі сістэмамі СПА.

Паводле звестак удзельнікаў брыфінгу, малайзійскі «Боінг», відаць, быў збіты ракетай класа «зямля-паветра» з зэнітна-ракетнага комплексу «Бук». Прадстаўнікі амерыканскіх выведных службаў дадалі, што ім не вядома, ці былі пры запусканні ракеты спецыялісты з Расеі. Са слоў чыноўнікаў, найбольш верагоднае тлумачэнне таго, чаму самалёт быў збіты, у тым, што ваеўнікі зрабілі памылку. Яны адзначылі, што перад тым сэпаратысты збілі 12 украінскіх вайсковых самалётаў.

У той жа час яны сказалі, што ім невядома, хто зрабіў стрэл і ці былі расейскія афіцэры на пускавой устаноўцы. Яны таксама не выказалі ўпэўненасці, што разлік пускавой устаноўкі атрымаў падрыхтоўку ў Расеі, хоць і пацвердзілі ладжаную апошнімі тыднямі Масквой кампанію ўзбраення і навучання паўстанцаў, якая, з іхніх слоў, працягваецца нават пасля таго, як быў збіты пасажырскі лайнэр, перадае «Радио Свобода».

У дачыненні да таго, хто выпусціў ракету, было сказана: «Мы не ведаем імя, мы не ведаем вайсковага рангу, і мы нават не можам быць на 100 адсоткаў упэўненыя ў нацыянальнасці таго, хто гэта зрабіў». «Гэта не будзе момант Пэры Мэйсана», - сказаў прадстаўнік выведкі, маючы на ўвазе выдуманага дэтэктыўнага пэрсанажа, які заўсёды раскрываў усе таямніцы.

Намеснік дарадцы ў нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Бэн Родс заявіў, што ЗША па-ранейшаму працуюць над тым, каб вызначыць, ці меў старт ракеты «дырэктыўную сувязь» з Расеяй, у тым ліку, ці былі расейцы падчас старту і ці маглі расейцы навучыць сэпаратыстаў здзейсніць старт такой ракеты.

Са слоў удзельнікаў вашынгтонскага брыфінгу, Расея далей пастаўляе сэпаратыстам зброю, уключаючы танкі і ракеты.

У панядзелак прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Мэры Харф заявіла, што Злучаныя Штаты валодаюць звесткамі з публічных крыніц і засакрэчанай інфармацыяй аб тым, што ракету па самалёце Malaysia Airlines выпусцілі менавіта сэпаратысты.

Паводле ейных слоў, Расея распаўсюджвае дэзінфармацыю і прапаганду на працягу ўсяго канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

Рэйс MH17 кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня паблізу паселішча Грабава Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек на борце загінулі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках