19 красавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Дорн выйшаў на сцэну «Новай хвалі» з выявай «Трызуба» (Відэа)

6

Артыст зладзіў фурор на сцэне ў Юрмале.

У латвійскім горадзе праходзіць міжнародны музычны конкурс «Новая хваля». Спявак Іван Дорн стаў адным з украінскіх выканаўцаў, якіх запрасілі выступіць на ім, піша ТСН.

Спявак выйшаў на сцэну залы Дзінтары ў чорнай футболцы з выявай трызубца. Характэрна, што і іншыя музыкі артыста былі ў такіх жа патрыятычных футболках. Акрамя таго Дорн выканаў украінскамоўную песню гурта «Скрябін» «Танец пінгвіна».

Артыст зладзіў на сцэне сапраўдны фурор, ён скакаў і дэманстраваў, як можа танцаваць пінгвін. Пасля выступу Дорн не сказаў ні слова і моўчкі пакінуў сцэну. Сёй-той у зале пляскаў Івану стоячы. Шмат хто прыехаў на конкурс з украінскім сцягам і разгарнуў яго падчас выступу Дорна.

Нагадаем, як паведамілі ў МЗС Латвіі, расейскім артыстам - Кабзону, Валерыі і Газманаву забаранілі ўезд у краіну, бо «гэтыя асобы сваімі дзеяннямі спрыялі парушэнню тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны». Пастанова была прынятая на падставе другой часткі 61-га артыкулу іміграцыйнага закона.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках