28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў: Мне фактычна адмоўлена ў правасуддзі

7
Юры Рубцоў: Мне фактычна адмоўлена ў правасуддзі

Жыхар Гомеля накіраваў скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна Менска.

Юры Рубцоў адбываў пакаранне - 25 дзён арышту - у ЦІП на вул.Акрэсціна, дзе рэгулярна галадаў. Нягледзячы на гэты факт, ЦІП выставіў яму рахунак за харчаванне - 1,65 мільёна рублёў. А перад затрыманнем міліцыя забрала ў яго футболку з надпісам «Арыштуйце мяне! Падстава? Я супраць Лукашэнкі». Гэтую футболку міліцыя яму так і не вярнула, а ў суд актывіста прывезлі напаўголым. Юры Рубцоў мяркуе, што міліцыя і кіраўніцтва ЦІП дзейнічалі неправамерна, пра што і напісаў у скарзе ў суд Маскоўскага раёна Менска. Суд жа прыняў скаргу за «непадлеглую» і адмовіўся разглядаць яе, піша сайт ПЦ «Вясна».

З вызначэннем суда Маскоўскага раёна Менска Юры Рубцоў не згодны, і мяркуе, што яму фактычна адмоўлена ў правасуддзі. У скарзе ў Менскі гарадскі суд актывіст адзначае, што артыкулам 60 Канстытуцыі замацаванае права кожнага грамадзяніна на судовую абарону ягоных правоў і вольнасцяў. Артыкуламі ЦПК (Цывільна-працэсуальнага кодэкса) устаноўлена, што адмова ў судовай абароне з матываў адсутнасці, непаўнаты, супярэчлівасці, незразумеласці нарматыўнага акта не дапускаецца, і суд абавязаны разглядаць справы на падставе Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёй нарматыўна-прававых актаў.

«Суд адмовіў у распачынанні справы са спасылкай на Правілы ўнутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутраных спраў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, якія, як зазначае суд, устанаўляюць іншы парадак аспрэчвання дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі. Разам з тым, названыя Правілы не прадугледжваюць і не ўстанаўляюць парадак абскарджання дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якія ўціскаюць правы адміністрацыйна арыштаваных асоб.

Мяркую, што адмова суда у распачынанні цывільнай справы з прычыны непадлегласці маёй скаргі суду не грунтуецца на канстытуцыйных нормах аб праве кожнага грамадзяніна на судовую абарону сваіх правоў і вольнасцяў, а таксама на нормах артыкулаў ЦПК», - падкрэсліў у скарзе заяўнік.

Ён просіць Менскі гарадскі суд скасаваць пастанову суда Маскоўскага раёна Менска, перадаўшы справу на новы разгляд у той жа суд іншаму суддзю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках