25 красавiка 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД праз камень сутыкнуліся чатыры аўтамабілі

7

З'яўленне вялікага каменя учора стала прычынай ДТЗ, у якім былі пашкоджаныя чатыры аўтамабілі.

Аварыя адбылася ўдзень у аўторак недалёка ад развязкі з вуліцай Гінтаўта. Былі пашкоджаныя чатыры аўтамабілі: BMW 3-Series, Audi A4, Volkswagen T4 і грузавік Iveco. Яшчэ некалькі аўтамабіляў ледзь не патрапілі ў гэтую аварыю, піша onliner.by са спасылкай на відавочцаў.

«За стырном БМВ быў мой брат, - паведаміў адзін з іх. - У трэцяй палосе на дарозе «ўзнікае» камень. Чорны Volkswagen порстка бярэ з трэцяй у другую, Volvo, гамуючы, дзеля больш высокага клірэнсу пераязджае камень - далей падзеі ДТЗ. BMW на «аўтамаце» ловіць яго скрынкай і сподам. У выніку самаход пакідае шлейф алівы і глухне ў трэцім шэрагу на хуткасці 98 км/г».

Далей адбылася ланцуговая рэакцыя, што прычынілася да сутыкнення чатырох аўтамабіляў.

Удзельнікі аварыі просяць адгукнуцца ўсіх, хто можа ведаць, адкуль выпаў камень.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках