19 красавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатары просяць Абаму ўнесці ДНР у спіс тэрарыстаў

6
Сэнатары просяць Абаму ўнесці ДНР у спіс тэрарыстаў

Група ўплывовых сэнатараў-дэмакратаў накіравала зварот да прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Яны просяць прылічыць самаабвешчаную Данецкую народную рэспубліку (ДНР) да тэрарыстычных арганізацый. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

Зварот да Абамы падпісалі, у прыватнасці, кіраўнікі сэнацкіх камітэтаў Боб Мэнэндэс (міжнародных спраў), Дыяна Файнстайн (выведкі) і Карл Левін (вайсковай службы).

Акрамя таго, аднапартыйцы прэзідэнта просяць яго ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі, калі яна не адмовіцца ад падтрымкі ваеўнікоў на ўсходзе Украіны. Таксама сэнатары сцвярджаюць, што Расея падбухторвае ваеўнікоў да таго, каб яны перашкаджалі расследаванню авіякатастрофы малайзійскага «Боінга».

Увечары 22 ліпеня прадстаўнікі амерыканскай выведкі заявілі, што ў іх няма довадаў датычнасці Расеі да знішчэння «Боінга-777». Аднак у ЗША мяркуюць, што Масква стварыла перадумовы для катастрофы, узброіўшы ваеўнікоў.

Фота: AP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках