24 красавiка 2024, Серада, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя падтрымала ўзмацненне санкцый супраць РФ

2
Фінляндыя падтрымала ўзмацненне санкцый супраць РФ

Нягледзячы на тое, што эканоміка Фінляндыі шчыльна звязаная з Расеяй, улады краіны выказалі падтрымку новым захадам у дачыненні да Масквы.

Аб гэтым піша Газета.ру са спасылкай на The Wall Street Journal. Як адзначае газэта, «далікатная» эканоміка гэтай краіны шчыльна звязаная з Расеяй, але ў аўторак фінскія ўлады адмовіліся ад ваганняў і выказалі падтрымку новым захадам у дачыненні да Масквы.

«Мы знаходзіліся ў асноўнай плыні і застанемся ў асноўнай плыні (краін ЕЗ) што да развязання ўкраінскага крызісу», - заявіў газэце міністр замежных спраў Фінляндыі Эркі Туаміёя. Паводле ягоных слоў, калі з боку Расеі не будзе супрацоўніцтва ў гэтым пытанні, то «больш маштабныя санкцыі стануцца неадхільнымі». «Але гэта не тое, чаго б мы хацелі», - падкрэсліў Туаміёя.

Выданне звяртае ўвагу, што заява кіраўніка фінскага МЗС адрозніваецца ад пазіцыі Хельсінкаў, агучанай толькі тыдзень таму на саміце лідэраў ЕЗ яшчэ да катастрофы малайзійскага самалёта ва Украіне. У нататцы гаворыцца, што на працягу апошніх дзён з фінскімі лідэрамі гутарылі некаторыя вядучыя еўрапейскія палітыкі, у тым ліку канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках