20 красавiка 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Да дзейнасці «Усходняга партнёрства» трэба залучыць Расею

15
Макей: Да дзейнасці «Усходняга партнёрства» трэба залучыць Расею

Беларусь уважае за важнае ўдзел Расеі ва "Усходнім партнёрстве", заявіў міністр замежных спраў.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей уважае за важнае залучаць трэція краіны, найперш Расею, да дзейнасці Усходняга партнёрства (УП) у мэтах недапушчэння з'яўлення новых падзельных ліній у рэгіёне. Пра гэта ён заявіў 22 ліпеня падчас сустрэчы ў Брусэлі міністраў краін - удзельніц Усходняга партнёрства і Еўразвязу, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Ён таксама адзначыў важнасць гарманізацыі розных інтэграцыйных працэсаў.

Акрамя таго, у сваім выступе на пленарным пасяджэнні Макей выклаў "прынцыповыя падыходы Рэспублікі Беларусь да развіцця стасункаў з Еўразвязам і ўдзелу краіны ва Усходнім партнёрстве". Ён падкрэсліў патрэбу большай дыферэнцыяцыі ва ўзаемадзеянні ЕЗ з краінамі - партнёрамі УП з улікам іх "патрэб, інтарэсаў ды інтэграцыйных памкненняў".

"У цэнтры ўвагі міністэрскай сустрэчы УП былі пытанні рэалізацыі ініцыятывы пасля Віленскага саміту 2013 года, а таксама пэрспэктывы яе далейшага развіцця і магчымага перафарматавання ў кантэксце бягучай сітуацыі ў рэгіёне і падпісання Грузіяй, Малдовай і Украінай пагадненняў аб асацыяцыі з ЕЗ", - адзначаецца ў паведамленні міністэрства.

Акрамя таго, былі разгледжаныя пытанні падрыхтоўкі да чацвёртага саміту УП, які адбудзецца 22 траўня 2015 года ў Рызе (Латвія).

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі вярхоўная прадстаўніца ЕЗ ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар у пытаннях павелічэння і палітыцы суседства Штэфан Фюле, кіраўнікі МЗС краін Еўразвязу.

У рамках візіту ў Брусэль Макей таксама правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Еўрапейскай службы замежных дзеянняў, Еўракамісіі, міністрамі замежных спраў краін - чальцоў ЕЗ і краін - удзельніц Усходняга партнёрства. Падчас сустрэч былі абмеркаваныя "актуальныя пытанні і магчымасці расшырэння беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, а таксама дзвюхстаронняга ўзаемадзеяння".

Фота: Reuters

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках