25 красавiка 2024, Чацвер, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Муждабаеў: Калі кілер памылкова забівае не таго чалавека, ён пакідае быць кілерам?

12
Муждабаеў: Калі кілер памылкова забівае не таго чалавека, ён пакідае быць кілерам?

Тое, што «Боінг» быў збіты прарасейскімі сэпаратыстамі памылкова, нічога не значыць.

Пра гэта расейскі журналіст Айдэр Муждабаеў напісаў у блогу на «Эхо Москвы».

«Як толькі прыйшла гэтая навіна аб выніках папярэдняга расследавання амэрыканскай выведкі: «ЗША мяркуюць, што «Боінг», напэўна, быў збіты памылкова ваеўнікамі. Першасных довадаў дачынення да гэтага расейскіх вайскоўцаў няма», - у нашай крыштальнай грамадскай атмасфэры пачуўся палегчаны, з людажэрскай адрыжкай, уздых: «Мы не маем дачынення! Бачыце - не-пры-чын-ныя!».

Але хіба, калі кілер памылкова забівае не таго чалавека, - ён пакідае быць кілерам?

Хіба той, хто дае яму ў рукі высокадакладную зброя і кажа: «Забівай», - не суўдзельнік злачынства?

Не, грамадзяне амаралы.

Гэта не мяняе наогул нічога. Гэта і з самага пачатку было зразумела, калі яны радаваліся, яшчэ не ведаючы, што памыліліся.

Прычынныя ўсе мы.

А вы, якія страцілі чалавечае аблічча ў спробах апраўдаць забойцаў сотняў невінаватых людзей, - прычынныя ўтрая.

І ў дачыненні да вас гэта таксама нічога не змяняе.

Як вы голіцеся, як чысціце зубы? Вы ж не павінны адбівацца ў люстры», - напісаў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках