20 красавiка 2024, Субота, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Варшавы выйдуць на «Марш супраць пуцінскага тэрору»

Акцыя салідарнасці з Украінай пройдзе ў польскай сталіцы ў нядзелю, 27 ліпеня.

Пачатак маршу - а 13:00 на Замкавай плошчы Варшавы. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары акцыі - Польскі камітэт салідарнасці з Украінай.

«Мы запрашаем вас далучыцца да арганізацый і прыватных асоб, якія прасоўваюць мір ва ўсім свеце і змагаюцца з праявамі тэрарызму ў дваццаць першым стагоддзі. Уладзімір Пуцін з'яўляецца спонсарам тэрору, таму трэба на ўвесь свет крычаць пра гэта і патрабаваць, каб ён адказаў за наступствы сваіх дзеянняў», - заявілі арганізатары акцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках