19 красавiка 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Данбасам збітыя два ўкраінскія самалёты (Відэа)

53

Баевікі збілі два ўкраінскія вайсковыя самалёты.

Першым пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы напісаў журналіст аднаго з украінскіх тэлеканалаў Раман Бачкала.

«Збілі яшчэ дзве нашы СУшкі... Інфармацыя з перадавой ад нашых вайскоўцаў. Адзін з самалётаў выконваў баявое заданне ў раёне Лісічанска. Лётчыкі паспелі катапультавацца. Іх спрабуюць адшукаць. Паводле папярэдняй інфармацыі, раён эвакуацыі кантралююць тэрарысты», - паведамляе ён.

Відэа з месца падзення аднаго з самалётаў пазней апублікаваў расейскі тэлеканал LifeNews.

Інфармацыю аб тым, што баевікі збілі два самалёты, пацвердзіў прэс-афіцэр штаба антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дмітрашкоўскі, піша gazeta.ua.

«У нас ёсць інфармацыя аб збітых самалётах-знішчальніках, цяпер высвятляюцца абставіны здарэння», - сказаў ён у сераду.

Інфармацыі пра лёс чальцоў экіпажу пакуль няма.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках