19 красавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантралёры менскага аўтавакзала займаюцца рэкетам

12
Кантралёры менскага аўтавакзала займаюцца рэкетам

У Менску займаюцца незаконным зборам грошай з пасажыраў міжнародных рэйсаў.

Як стала вядома сайту charter97.org на аўтавакзале «Цэнтральны» ў Менску адбыўся канфлікт кандуктаркі з пасажырамі. Жодзінскі праваабаронца Аляксея Лапіцкі стаў сведкам неправамерных дзеянняў кантралёркі, якая патрабавала плату за асабістыя рэчы, якія знаходзіліся ў салоне аўтобуса.

«Пасля пэўнага зацішша, калі адбыўся канфлікт з пасажырамі міжнародных аўтобусных рэйсаў Цэнтральнага аўтавакзала ў Менску і нават змяніліся зафіксаваныя тады кантралёры, сітуацыя ізноў абвастрылася. Прычым, дзейнічаць пачала адная новая, раней зусім непрыкметная кантралёрка, з нашых назіранняў, яна працуе дастаткова карэктна. Відаць, што стымулы дадатковых несумленных даходаў (за кошт неправамерных пабораў) і адсутнасць зваротаў грамадзян у кампетэнтныя органы, вярнулі «прывакзальны багажны бізнэс» на кругі свая», - кажа праваабаронца.

Разумеючы, што іх папросту абіраюць, пасажыры ўсё часцей забіраюць рэчы ў салон аўтобуса. Багажнае аддзяленне да прыпынку «Ашмяны» запаўняецца менш чым на палову. Потым багаж з салона вяртаецца ў багажнае аддзяленне, там дзе яму і месца. Аднак, незадаволеныя змяншэннем дадатковага даходу кантралёры падчас праверкі квіткоў у Менску заходзяць у салон і пачынаюць патрабаваць аплату за асабістыя рэчы турыстаў.

Удзельніцай такога канфлікту стала пасажырка Таццяна Сухаправава. У час пасадкі ў аўтобус, кантралёрка запатрабавала ў Таццяны дадатковую аплату за багаж, спасылаючыся на ўказ начальніка вакзала. Са слоў праваабаронцы, гэты ўказ не мае юрыдычнай сілы, а адсутнасць касавага апарата ці тэрмінала робяць дзеянні кантралёркі злачыннымі.

«Такія стасункі з турыстамі - не ўпрыгожваюць Менск, у якім, чамусьці, прадаўжае цалкам беспакарана існаваць уведзеная адміністрацыяй сталічнага Аўтапарку №2 практыка неправамерных пабораў за карыстанне пасажырамі міжнародных рэйсаў адпаведных багажных месцаў у аўтобусах. Такога няма ні ў адной сталіцы свету», - мяркуе АляксейЛапіцкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках