19 красавiка 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы будуць хаваць імпартныя тавары?

6
Крамы будуць хаваць імпартныя тавары?

Беларускім гандлёвым пунктам давядзецца выдзеліць на паліцах найлепшыя месцы для айчыннай прадукцыі.

Новы закон "Аб дзяржаўным рэгуляванні аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь", які прадугледжвае пашырэнне асартыменту тавараў айчыннага вырабу ў крамах Беларусі, цяпер праходзіць узгадненне ў Міністэрстве юстыцыі, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр гандлю Валянцін Чаканаў, піша БелТА.

Са слоў міністра, закон "распрацаваны для таго, каб спажывец у краме мог знайсці ўсё патрэбнае - малако, хлеб, капусту, каўбасу, мяса, добрай якасці і прымальным коштам", - растлумачыў міністр.

Асартыментны пералік тавараў, які дзейнічае цяпер, рэкамендаваны да выканання. Пасля ўваходжання ў дзеянне новага дакумента, яго захаванне стане для суб'ектаў гандлю абавязковым. Загадчыкі крамамі і кіраўнікі гандлёвых сетак абавязаныя будуць мець у наяўнасці ўсе прадугледжаныя асартыментным пералікам тавары беларускага вырабу. Пры гэтым імпартныя тавары не будуць забароненыя да рэалізацыі ва ўсялякай колькасці", - падкрэсліў Валянцін Чаканаў.

"Цяпер дзель айчынных тавараў, што паступаюць ў продаж, складае ў агульным аб'ёме больш за 70%, - дадаў міністр -. З такім паказчыкам ніякія забароны нам не патрэбныя".

Пры гэтым беларускія тавары трэба разумна прэзентаваць у гандлёвых аб'ектах, адвёўшы для іх адпаведныя месцы. "Прадукцыя айчынных вытворцаў павінна карыстацца перавагай перад імпартам. І гэта не проста пажаданне. Айчынная прадукцыя не саступае ў якасці імпартнай, ды і каштуе яна танней. Чаму мы павінны яе хаваць?" - сказаў Валянцін Чаканаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках