25 красавiка 2024, Чацвер, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль склікае экстранае пасяджэнне Дзярждумы

82
Крэмль склікае экстранае пасяджэнне Дзярждумы

Дэпутаты, выкліканыя з планавага адпачынку, у тэрміновым парадку з'язджаюцца ў Маскву.

Іх збіраюць для ўдзелу ў пазапланавым пасяджэнні праз сітуацыю на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе "Укрінформ" са спасылкай на крыніцу ў Дзярждуме.

"Магчыма, заўтра нешта будзе. Цяпер гэта пытанне развязваецца. Нешта плануецца, бо многія дэпутаты прыязджаюць, магчыма, для кворуму. Многія дэпутаты прылятаюць, ... і яны ўжо сёння павінны быць у Маскве", - сказаў ён.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, які менавіта дакумент плануюць разгледзець расейскія дэпутаты, пакуль не вядома. Як адзначае крыніца, зразумела толькі тое, што ў вышэйшым кіраўніцтве Расеі "нешта задумалі" ў дачыненні да сітуацыі на ўсходзе Украіны, раз маюць намер правесці пазапланавае пасяджэнне Дзярждумы РФ.

"Яшчэ няма загаду з Крамля, але зразумела, што нешта задумалі. І пра што будзе гаварыцца ў дакуменце, які плануецца разгледзець, можа, аб увядзенні ва Украіну расейскіх міратворчых войскаў ці яшчэ пра штосьці, да канца пакуль не вызначана", - падкрэсліла крыніца.

Нагадаем, учора прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што "ніякай вайсковай пагрозы, пагрозы суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці краіны сёння няма". "Гарантыя таму - стратэгічны баланс сіл у свеце", - адзначыў ён. Пуцін запэўніў, што Расея "строга выконвае нормы міжнароднага права, свае абавязанні перад партнёрамі".

Фота: Reuters

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках