20 красавiка 2024, Субота, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: пазбаўце Расею ЧС у футболе і «Формулы 1»

11
The Times: пазбаўце Расею ЧС у футболе і «Формулы 1»

Расею варта пазбавіць права праводзіць у сябе буйныя спартовыя мерапрыемствы.

Гэта трэба для таго, каб узмацніць ціск на прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пасля катастрофы MH-17, заявілі сёння палітыкі. Пра гэта піша Инопресса.ру са спасылкай на брытанскае выданне The Times.

«Спонсары, хутчэй за ўсё, запатрабуюць, каб першы Гран-пры «Формулы-1» у Расеі ў кастрычніку быў адменены, і гучаць заклікі перанесці Чэмпіянат свету ў футболе 2018 года ў іншую краіну», - гаворыцца ў артыкуле.

Чалец парламенцкага камітэта ў культуры, СМІ і спорту Трэйсі Краўч заклікала да пераносу ЧС-2018, пасля таго як дэпутатам паведамілі пра тое, што расейская заяўка на правядзенне чэмпіянату мае дачыненне да карумпаванага чыноўніка ФІФА, адзначае выданне.

Журналісты The Sunday Times, якія раскрылі падрабязнасці карупцыйнай угоды ў працэсе выбару Катара краінай, якая праводзіць ЧС-2022, заявілі, што існуюць сведчанні таго, што паспяховая заяўка Расеі ў той жа самы час мае да гэтага дачыненне. Аўтары артыкула паведамілі, што экс-прэзідэнт Азіяцкай футбольнай канфэдэрацыі Махамед бен Хамам таемна сустракаўся з прэзідэнтам Пуціным незадоўга да галасавання ФІФА.

Спонсары, хутчэй за ўсё, узмоцняць ціск на генеральнага дырэктара «Формулы-1» Берні Эклстоўна з мэтай пераносу расейскага Гран-пры, гаворыцца ў артыкуле. Спасылаючыся на крыніцы ў «Формуле-1», аўтары згадваюць у іх шэрагу дзяржаўную малайзійскую нафтаздабываючую кампанію Petronas, якая стварыла фонд дапамогі сваякам ахвяр катастрофы MH-17.

Былы дзяржаўны міністр замежных спраў Дэвід Дэвіс заявіў: «Паколькі мы не хочам трэцяй сусветнай вайны, адзіны спосаб мець справу з Расеяй - гэта іншыя формы ціску, і гэта тычыцца ўсіх - інвестараў і людзей, якія збіраюцца рабіць там грошы. Важным і абгрунтаваным адказам будзе адмена «Формулы-1».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках