29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская ДАІ прэзентавала сацсетку для кіроўцаў

16
Менская ДАІ прэзентавала сацсетку для кіроўцаў

Сёння ў Менску ДАІ горада прадэманстравала прыкладанне Carnet, распрацаванае спецыяльна для кіроўцаў.

Мяркуецца, што праз яго можна будзе паведаміць аб парушэннях ПДР, напрыклад, правілаў паркоўкі, або аб дарожных праблемах. Акрамя таго, гэта дасць магчымасць наладзіць стасункі паміж аўтамабілістамі - дастаткова ведаць нумар аўтамабіля будучага суразмоўцы.

Мінімум слоў, максімум сэнсу. Carnet выведзе стасункі аўтамабілістаў на новы віртуальны ўзровень. Гэта свайго роду сацыяльная сетка для аўтамабілістаў. Карыстальнікі здолеюць звярнуцца да інспектараў з набалелым пытаннем: ці то па звесткі аб парушэнні ПДР, ці то пра дэфект або адсутнасць дарожных знакаў і г. д. Неабходна будзе толькі адправіць паведамленне з ілюстрацыяй і зрабіць адзнаку на мапе. Дадатак таксама дасць магчымасць звязацца з іншым кіроўцам, ведаючы толькі рэгістрацыйны знак аўтамабіля.

Дадатак, даступны для смартфонаў і планшэтаў, бясплатны, ён павінен з'явіцца ў App Store і Google Play. Рэгістрацыя не патрэбна. У гэты момант праводзіцца тэставанне. Плануецца, што прыкладанне стане даступным з верасня гэтага года. Неабходна толькі ўвесці нумар тэлефона (праз яго ствараецца валідацыя) і рэгістрацыйны знак аўтамабіля.

Распрацоўнікі падкрэслілі, што прыкладанне не сочыць за сваімі карыстальнікамі, а ДАІ нават не ўбачыць іх нумары тэлефонаў. Некалькі пытанняў журналістаў тычыліся нелегальнага прадстаўлення пад чужым рэгістрацыйным знакам. На гэта распрацоўнікі адказалі, што звесткі пераправяраць не будуць, але ёсць пэўныя правілы пры рэгістрацыі, якія, яны спадзяюцца, карыстальнікі будуць выконваць.

- Сёння важна тое, што карыстальнікі смартфонаў змогуць спакойна мець стасункі паміж сабой і з ДАІ, - пракаментаваў начальнік Менскай ДАІ Дзмітры Карзюк. - Гэта не значыць, што заўтра ўжо ўсё зменіцца. Але многае будзе карэктавацца. Мы зможам паглядзець, прааналізаваць паведамленні, якія паступаюць. На гэты момант арганізацыя дарожнага руху ў Менску - каласальная праца, і аўтамабілісты часам заўважаюць недахопы хутчэй за нас. Важна, што мы атрымаем кантакт з аўдыторыяй. Думаю, гэта будзе працаваць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках