29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір батальёна «Усход»: У нас быў «Бук» з Расеі

43
Камандзір батальёна «Усход»: У нас быў «Бук» з Расеі

Адзін з верхаводаў баевікоў у Данбасе пацвердзіў наяўнасць у іх ЗРК «Бук».

Пра гэта Аляксандр Хадакоўскі заявіў у інтэрв'ю агенцтву Reuters, піша РБК. Паводле ягоных слоў, гэты «Бук» прыбыў з Расеі і пасля катастрофы малайзійскага «Боінга» быў адпраўлены назад у Расею, каб схаваць факт яго прысутнасці ў тэрарыстаў. «Бук» прыбыў з Луганска пад сцягам ЛНР. «Я думаю, што яны перадалі яго назад, каб схаваць довад яго прысутнасці», - сказаў Хадакоўскі.

Ён таксама заявіў, што ўкраінскія ўлады ведалі аб наяўнасці ў тэрарыстаў «Бука» і вымусілі іх ужыць яго.

«Яны ведалі пра існаванне гэтага «Бука» і пра тое, што ён накіроўваўся ў бок населенага пункта Снежнае і што будзе там выкарыстаны», - распавёў Хадакоўскі. - І ў той дзень, і ў момант калі ляцеў цывільны самалёт, яны ўчынялі актыўныя авіяналёты. Нават калі гэты «Бук» і выкарыстоўваўся, гэта Украіна зрабіла ўсё, каб цывільны самалёт быў падбіты».

Аляксандр Хадакоўскі - былы камандзір спецпадраздзялення «Альфа» Управы СБУ Данецкай вобласці, які ўдзельнічаў у падзеях на Майдане з боку праваахоўнікаў. Пазней перайшоў на бок сепаратыстаў і сфармаваў батальён «Усход» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі». Да нядаўняга часу быў міністрам бяспекі ДНР. Гэтую пасаду ён пакінуў за дзень да катастрофы «Боінга».

Boeing-777 Malaysia Airlines, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу ўвечары 17 ліпеня. Лайнер упаў у ваколіцах вёскі Грабава Шахцёрскім раёна Данецкай вобласці - на тэрыторыі, кантраляванай тэрарыстамі. Усе, хто быў на борце 298 чалавек - 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу - загінулі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках