23 красавiка 2024, aўторак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Балгарыі падаў у адстаўку

1
Прэм'ер Балгарыі падаў у адстаўку

Прэм'ер-міністр Балгарыі Пламен Арэшарскі абвясціў аб сваёй адстаўцы.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters. Заява паступіла ў парламент краіны, галасаванне аб адстаўцы пройдзе 24 ліпеня. Гэтая пастанова звязаная з дрэннымі вынікамі, якая кіроўная Сацыялістычная партыя паказала на выбарах у Еўрапарламент - на іх левыя набралі менш за 19 адсоткаў, значна саступіўшы кансерватыўнай партыі ГЕРБ.

Палітычныя партыі ўжо правялі кансультацыю на тэму датэрміновых парламенцкіх выбараў. Прэзідэнт Расэн Плеўнеліеў раней заявіў, што парламент будзе распушчаны 6 жніўня, а новы склад будзе абраны 5 кастрычніка.

Пламен Арешарскі стаў прэм'ерам ў траўні мінулага года пасля таго, як масавыя выступы супраць падвышэння коштаў энергарэсурсаў прывялі да адстаўкі ўрада Бойка Барысава. Урад Арэшарскага пратрымаўся 421 дзень. За гэты час апаненты сацыялістаў неаднаразова арганізоўвалі акцыі пратэсту. Кабінету так і не ўдалося справіцца з карупцыяй. На думку экспэртаў, Балгарыя зцяпер знаходзіцца ў стане глыбокага банкаўскага крызісу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках