24 красавiка 2024, Серада, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымчукі скардзяцца на няўдалы сезон: Над пляжамі ўвесь час лётаюць гелікоптэры (Відэа)

15

Паўвыспа далей перажывае самы складаны за шматгадовую гісторыю турыстычны сезон.

У Крыме адбываецца падзенне "высокага" сезону - прадпрымальнікі, якія працуюць у курортнай сферы, падлічваюць страты, паведамляе ТСН. Адсутнасць звычайнага наплыву турыстаў адчуваюць на сабе ўсе, хто працуе на турыстаў. На нястачу кліентаў скардзяцца прадаўцы экскурсій, уладальнікі устаноў харчавання, уладальнікі гатэляў.

"30% ад мінулага года турыстаў. Упершыню такі сезон. Ездзіла Украіна да нас - 80%, а іх цяпер няма, у асноўным ўцекачы", - кажуць крымчукі. Аднак, забыць пра вайну пад прамянямі крымскага сонца уцекачам з украінскага Усходу не атрымоўваецца. Цяпер над пляжамі на вышыні 20 метраў увесь час лётаюць гелікоптэры. Што гэта за гелікоптэры і чаму так нізка лётаюць, самаабвешчаная ўлада ні адпачывальнікам, ні мясцовым жыхарам не тлумачыць. Да іх маторнага гулу за некалькі дзён звыкаюць і проста не звяртаюць увагі.

Самаабвешчаная ўлада акупаванага Крыма рапартуе, што на паўвыспе адпачываюць больш за мільён турыстаў. Запэўніваюць - украінцы таксама едуць у Крым. Аднак "крамлёўскія летуценнікі", якія прадказвалі ў гэтым годзе рэкордныя 8 млн турыстаў, цяпер ніякіх прагнозаў не робяць. А вось экспэрты курортнага рынка кажуць, калі раней Крым збіраў да 6 мільёнаў турыстаў, то цяпер можа разлічваць хіба што на паўтара.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках