20 красавiка 2024, Субота, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкаўца напрыканцы ўзнагародзілі граматай

5
Харкаўца напрыканцы ўзнагародзілі граматай

Экс-міністр фінансаў узнагароджаны ганаровай граматай за "асабісты ўклад у забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны".

У пастанове Саўміна аб узнагароджанні Андрэя Харкаўца падкрэсліваецца яго "значны асабісты ўнёсак у забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы, развіццё фінансавай сістэмы і правядзенне эфектыўнай бюджэтна-падатковай палітыкі".

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падпісаў пастанову аб узнагароджанні 21 ліпеня. У гэты ж дзень Лукашэнка сваім указам вызваліў Харкаўца ад пасады міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку, піша "Інтэрфакс".

Харкавец узначальваў Мінфін з 14 жніўня 2008 года. Да гэтуль працаваў намеснікам кіраўніка фінансавага міністэрства краіны (2006-2008), начальнікам Галоўнай дзяржаўнай скарбніцы (1995-2006).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках