19 сакавiка 2024, aўторак, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Арэшка: Беларусы павінны даць адпор «расейскаму свету»

13
Вацлаў Арэшка: Беларусы павінны даць адпор «расейскаму свету»

Распаўсюджванне сцягоў Расеі і «георгіеўскіх стужак» у Беларусі недапушчальнае.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў культуролаг і сябра аргкамітэта для стварэння партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка.

- Апошнім часам у шмат якіх гарадах Беларусі былі адзначаныя факты раздачы расейскіх сцяжкоў. Што за гэтым стаіць, і ці трэба ставіцца да гэтага сур'ёзна?

- На мой погляд, гэта адно з выяўленняў «расейскага свету», пра які мы ўжо не раз чулі. І мне здаецца, што гэта вельмі непрыемнае, небяспечнае і невыпадковае з'явішча. Бо калі раней ён у Беларусі не быў такі агрэсіўны, як, скажам, ва Украіне ці нейкіх іншых рэгіёнах, то цяпер у пэўнай ступені ён пайшоў у атаку. І я думаю, што гэтаму трэба даваць адпор і супрацьпастаўляць наш беларускі свет, мову і светапогляд. Гэта зноў жа неабвешчаная вайна, якую Расея вядзе супраць усяго свету. І калі ёй не супрацьстаяць, то ў нас ёсць шанец апынуцца пад расейскай пятой.

- Вы сказалі, што Расеі трэба супрацьстаяць, але як? Узяць у рукі зброю, як прапанаваў лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк?

- Па-першае, кожны з нас павінен сапраўды ўсвядоміць, да якога свету ён належыць. І калі не да расейскага, то трэба прапагандаваць свой. Не даваць праходу гэтым расейскім сцяжкам, «каларадскім» стужкам, распаўсюджваць сваю ідэю і сімволіку. Гэта не вельмі складаны, але ў той жа час даволі дзейсны крок. Бо людзі пакінулі нават насіць бел-чырвона-белыя значкі. Але да такіх метадаў папулярызацыі беларускага варта вярнуцца.

- А чаму, на ваш погляд, беларуская міліцыя заплюшчвае на вочы на раздачу сімволікі краіны-акупанта і фундатара тэрарызму і ў той жа час пераследуе і нават збівае людзей за бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню»?

- Бо дзяржава ў нас калабарацыйная, і лідэр гэтай калабарацыі - Лукашэнка. Таму і міліцыя абараняе акупанта, а не сваё краіну.

- Але ж кагадзе на так званым «дні незалежнасці» дыктатар вымавіў частку прамовы на беларускай мове, у Віцебску адкрылі помнік вялікаму князю літоўскаму Альгерду - і ў шмат каго пачалася эйфарыя, маўляў, Лукашэнка супрацьстаіць Расеі...

- Няма ніякага супрацьстаяння Расеі. У грамадстве і нават сярод некаторай часткі апазіцыі пачынаюцца размовы, што Лукашэнка - гэта абаронца нашай незалежнасці. Ён проста абараняе сваё жыццё, бо ён добра ведае, што ні ў якіх паўночна-заходніх абласцях яму месца няма. А з другога боку, яму трэба неяк падладжвацца пад пэўныя апазіцыйныя колы. Але ў той жа час мы добра ведаем, якая сітуацыя з беларускай мовай і гісторыяй. Так што тут няма ніякіх станоўчых крокаў, а ў лепшым выпадку часовая падфарбоўка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках