25 красавiка 2024, Чацвер, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія накіроўвае ў Данбас сваіх паліцэйскіх

9
Аўстралія накіроўвае ў Данбас сваіх паліцэйскіх

Аўстралія рыхтуе адпраўку ва Украіну 50 паліцэйскіх для аховы месца падзення малайзійскага авіялайнера, збітага 17 ліпеня над Данецкай вобласцю.

Як паведамляе брытанская газета The Guardian, на гэты момант сілавікі ўжо прыбылі ў Лондан і чакаюць адпраўкі ва Украіну. Паводле слоў прэм'ер-міністра Аўстраліі Тоні Эбата, ён ужо правёў адпаведныя перамовы з прэзідэнтамі Украіны і Расеі, піша Украинская правда.


Эбат дадаў, што хацеў адправіць паліцэйскіх ва Украіну як мага хутчэй, але ўсё яшчэ застаюцца некаторыя невысветленыя пытанні гэтай міжнароднай сілавой групы, напрыклад - ці будуць гэтыя сілавікі ўзброеныя.

"Відавочна, я б падыходзіў вельмі асцярожна да адпраўкі ўсялякага аўстралійскага персаналу ў небяспечную зону без якой-небудзь абароны, але, улічваючы даволі спакойную абстаноўку, якая, відавочна, сфармавалася цягам апошніх некалькіх дзён, улічваючы, што прадстаўнікам АБСЕ дазвалялі як бесперашкодна наведаць зону падзення апошнімі днямі, я з аптымізмам гляджу на магчымасць для гэтых паліцэйскіх быць дапушчанымі ў зону падзення", - сказаў Эбат.

Ён дадаў, што Пуцін пагадзіўся, што месца аварыі павінна ахоўвацца міжнароднымі сілавікамі, але нагадаў, што тэрыторыя ўсё яшчэ знаходзіцца пад кантролем сепаратыстаў і невядома, як яны паставяцца да прысутнасці міжнародных сілавікоў. Зрэшты, Эбат дадаў, што расейскі прэзідэнт усё ж мае "некаторы ўплыў" на баявікоў. Таксама ён адзначыў, што прызнае паўнамоцтвы ўкраінскай улады над усёй тэрыторыяй краіны.

Акрамя таго, аўстралійскі прэм'ер перасцярог сем'і ахвяр ад візітаў ва Украіну, дадаўшы, што ўрад гатовы дапамагчы іх пералёту ў Нідэрланды, дзе яны змогуць чакаць прыбыцця целаў сваіх родных.

Як вядома, пасажырскі авіялайнер кампаніі малайзійскіх авіяліній быў збіты над Данецкай вобласцю 17 ліпеня. У выніку трагедыі загінулі 298 чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках