28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі планавалі тэракты ў школах Славянска (Відэа)

1

У адным з памяшканняў школы Славянска выяўлена чатыры закладзеныя выбуховыя прылады і 0,5 кг пластыду.

Служба бяспекі Украіны прадухіліла серыю тэрактаў у школах Славянска, якія, магчыма, былі запланаваныя на 1-2 верасня. Пра гэта паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, піша ЛІГАБізнесІнформ.

"З прычыны гэтых тэрактаў маглі пацярпець сотні дзяцей Славянска", - сказаў Лысенка. На відэа, якое паказаў Лысенка, зафіксаванае памяшканне школы №4 Славянска - там непасрэдна ў класах тэрарысты абсталявалі лабараторыю для вытворчасці выбуховых рэчываў.

"Вы бачыце спецыяльныя шнуры, скрынкі ды іншыя прадметы, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці выбуховых прылад", - адзначыў ён. Паводле ягоных слоў, толькі ў адным з памяшканняў школы было выяўлена чатыры закладзеныя выбуховыя прылады і 0,5 кг пластыды, якія былі прыстасаваныя для дыстанцыйнага падрыву.

"Такімі ж выбуховымі прыладамі былі замінаваныя і іншыя навучальныя ўстановы Славянска", - сказаў ён. Сапёрам атрымалася прадухіліць запланаваныя тэрарыстамі выбухі. "На гэты момант ідзе расследаванне, адпрацоўваецца версія, што менавіта 1-2 верасня, калі дзеці павінны былі пайсці ў школу, найміты планавалі ўчыніць гэты тэракт", - сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках