24 красавiка 2024, Серада, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гарадзеншчыне пераследуюць незалежных журналістаў

1
На Гарадзеншчыне пераследуюць незалежных журналістаў

Журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка не здолеў абскардзіць пастанову Кастрычніцкага суда Гародні.

Раней журналіст Андрэй Мялешка быў аштрафаваны на 4,5 млн рублёў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, перадае «Радыё Свабода».

Мялешка мяркуе, што ў судзе не была даведзеная ягоная віна, бо рапарт, які быў на яго складзены, нават не правяраўся, і гэта прызнаў у судзе сведка-міліцыянт. Паводле рапарту, на сайце «Радыё Рацыя», якое транслюецца з Польшчы, быў змешчаны матэрыял пад псеўданімам Ігар Нікалаеў. Раней Мялешка карыстаўся такім псеўданімам, за што пракуратура вобласці выносіла яму папярэджанне.

Але ў судзе Мялешка намагаў на тым, што ён не ведае, як яго матэрыял трапіў на сайт.

«Сёння суддзя спытаў мяне, ці ведаю я закон аб СМІ, і параіў яго пачытаць. Але хай бы ён звярнуў увагу на тое, што ў судзе над законамі і рознымі інструкцыямі вяршэнства мае Канстытуцыя Беларусі. І пра гэта нашы суддзі забываюць. Я думаю, што пераслед журналістаў-фрылансераў на мне не спыніцца», - паведаміў журналіст.

На Гарадзеншчыне гэта ўжо трэці за апошнія месяцы суд над журналістам-фрылансерам. У пачатку красавіка на 30 базавых адзінак (чатыры з паловай мільёны) быў аштрафаваны сябра ГА «БАЖ» Алесь Дзянісаў - «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», гэта значыць, за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

Па тым жа артыкуле за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» Карэліцкі раённы суд у траўні аштрафаваў на 30 базавых адзінак сябра БАЖ Алеся Залеўскага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках