25 красавiка 2024, Чацвер, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі завінаваціліся камунальнікам 9 мільярдаў рублёў

6
Менчукі завінаваціліся камунальнікам 9 мільярдаў рублёў

Блізу 96% вінаватых не належаць да злосных, і пратэрміноўка ў плацяжах не перасягае трох месяцаў.

Паводле стану на 1 ліпеня пратэрмінаваная запазычанасць у аплаце паслуг ЖКГ у дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні раённых ЖРЭА, склала 8,81 млрд рублёў, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на ДУ "Менская гарадская жыллёвая гаспадарка".

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць насельніцтва за спажытую ваду да 1 ліпеня склала 5,144 млрд руб.

Плата за паслугі ЖКГ і карыстанне жылым памяшканнем у сталіцы уносіцца за кожны мінулы месяц не пазней 25 дня наступнага месяца. У выпадку ўтварэння запазычанасці звесткі пра няплатнікаў накіроўваюцца ў інфармацыйны рэсурс Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. А гэта ўскладняе, напрыклад, атрыманне крэдытаў або выезд за мяжу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках