20 красавiка 2024, Субота, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Украіны сышоў у адстаўку

50
Урад Украіны сышоў у адстаўку

Арсень Яцанюк абвясціў аб сваёй адстаўцы праз распад кіруючай кааліцыі.

Разам з ім у адстаўку сыходзіць увесь Кабінет міністраў Украіны.

Пра гэта Арсень Яцанюк сказаў на пасяджэнні Вярхоўнай Рады пасля перапынку, які быў зроблены на ягоную просьбу, піша LB.ua.

«Гэта не лепшы ўрад у гісторыі Украіны, але ён рабіў усё, што мог. Ці я задаволены асабістай працай? Вядома не, хацелася б зрабіць больш, хацелася б зрабіць лепш, хацелася б зрабіць хутчэй. Усё, што адбылося сёння ў парламенцкай зале, будзе мець вельмі складаныя, калі не драматычныя наступствы для краіны. Дай Бог, каб я памыліўся», - заявіў ён.

«У нашага ўрада няма адказу, чым плаціць зарплату, дзе мне заўтра ўзяць грошы, каб заправіць БТРы. Як утрымліваць войска і Узброеныя сілы, як не дэмаралізаваць людзей, якія сядзяць у траншэях пад кулямі. Можа, мы пра іх падумаем», - дадаў Яцанюк, раскрытыкаваўшы дэпутатаў, якія правалілі законапраект з папраўкамі ў бюджэт. На ягоную думку, яны хочуць ісці на выбары, і таму адмаўляюцца галасаваць за непапулярныя пастановы.

«Але разменьваць вузкапалітычны інтарэс на інтарэсы дзяржавы недапушчальна. Гэта злачынства, - заявіў Яцанюк. - Самае страшнае для мяне - гэта тое, што сёння пасля таго, калі фактычна развалілася кааліцыя, калі правалілі закон аб ГТС, цяпер у Дзярждуме - апладысменты. Вось хто сёння перамог. Гісторыя нам гэтага не даруе».

Ён падкрэсліў, што ў існуючых умовах, ёсць некалькі варыянтаў. Стварыць новую кааліцыю з камуністамі і рэгіяналамі. Іншы варыянт - падаць у адстаўку.

«Я аб'яўляю пра адстаўку ў сувязі з распадам кааліцыі і блакаванням урадавых ініцыятыў», - завяршыў ён выступленне.

Нагадаем, сёння ў Вярхоўнай Радзе спыніла сваё існаванне кааліцыя «Еўрапейскі выбар».

У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўжо выказаў надзею на тое, што парламент прадоўжыць прымаць важныя для краіны пастановы нават без кааліцыі. Аднак Вярхоўная Рада не падтрымала некаторыя законапраекты, у прыватнасці, аб рэфармаванні НАК Нафтагаз Украіны.

Фота: AP

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках