16 красавiка 2024, aўторак, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз смерч на пляжы Палангі пацярпелі людзі (Фота)

3

На пляжы літоўскай Палангі ў чацвер днём адбылося няшчасце - нечакана падняўся моцны віхор раскідаў рэчы, якія знаходзіліся на пляжы і нанёс траўмы людзям.

Паведамляюць, што чатыры чалавекі пацярпелі, сярод іх - непаўнагадовая дзяўчынка.

Як распавяла DELFI дзяўчына, якая працуе на пляжы, яна толькі заўважыла, як у яе бок з боку выдмаў рухаецца слуп пяску. Ён зачапіў абсталяваны ля бара батут, на якім у той момант ніхто не скакаў, і цягнуў яго блізу 20 метраў. На ягоным шляху апынулася дзіця. Сам жа віхор рушыў далей у бок мора.

«Калі б віхор прайшоў трохі лявей, ён лёгка б панёс і мяне. Ён сапраўды быў вельмі моцны. На шчасце, ён не прайшоў і правей, інакш падняў бы і перавярнуў усю палатку са сталамі. Тады шкоды было б больш, паколькі яна была поўная людзей. Дарэчы, у хуткім часе яшчэ адзін віхор прайшоў з іншага боку, гэтак жа падняўся пясок, але ён не быў такім моцным», - сцвярджала суразмоўца.

Дзяўчына ўспомніла, што апошнім разам падобную з'яву назірала на пляжы тры гады таму. Тады віхор падняў палатку са ўсім абсталяваннем, што было ў ёй, аднак ахвяр атрымалася пазбегнуць. Надвор'е было дрэннае і бар не працаваў.

Чытачы DELFI таксама паведамілі, што ў выніку моцнага ветру на адпачывальнікаў упаў батут.

«За некалькi секунд на пляжы Палангі узняўся вельмі моцны вецер, утварылася вялікае воблака пяску, у паветра падняліся парасоны, іншыя рэчы, - распавялі яны. - Вялізны батут нанёс траўму маленькай дзяўчынцы і некалькім людзям. Ратавальнікі адвезлі іх у шпіталь. На месца здарэння цяпер прыбыла паліцыя».

Непаўнагадовая дзяўчынка дастаўлена ў рэанімацыю ў Клайпедзе, у мужчыны - страсенне галавы, выцяты хрыбетнік.

Фота: J. Pirožniko, DELFI

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках